Маладзечна. Акцыя.

Дзмітрыя Карабейніка і Рыгора Саладоўнікава з Маладзечна праваабаронцы прызналі палітычнымі вязнямі, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Нагадаем, што 21 лістапада яны былі сярод тых, хто на скрыжаванні Вялікага Гасцінца і Багдана Хмяльніцкага перакрылі рух з расцяжкай з надпісам «Пока в стране беззаконие, сопротивление — наш долг». Маладзечанскі аддзел СК узбудзіў крымінальную справу.

Маладзечанскі аддзел СК узбудзіў крымінальную справу. Справу пачалі па ч.1 арт.342 — Арганізацыя групавых дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак і пацягнулі парушэнне работы транспарту. Па гэтай частцы прадугледжана пакаранне — штраф, арышт, абмежаванне волі ці пазбаўленне волі на тэрмін да трох год.

 

• Текст доступен на языке: Русский