Фота belta.by.

Затрымалі жыхара Маладзечанскага раёна, якога падазраюць у закліках да гвалту над сілавікамі, паведамляе БЕЛТА.

– Супрацоўнікі 10-га ўпраўлення (па Мінскай вобласці) ГУБАЗіК МУС ўсталявалі, што 35-гадовы выхадзец Расіі (грамадзянін Беларусі) з Маладзечанскага раёна з’яўляўся актыўным удзельнікам Telegram-чата «Атрады грамадзянскай самаабароны Беларусі». Ён ад 9 жніўня па 2 лістапада, знаходзячыся у Мінску, навучаў і рыхтаваў пратэстуючых да групавым дзеянням, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, што суправаджаецца відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, – распавялі ў МУС.

Следчыя прызналі мужчыну падазраваным па крымінальных справах, узбуджаных раней па артыкулах 293 і 342 КК Беларусі. Фігурант змешчаны ў ІЧУ.

• Текст доступен на языке: Русский