6 снежня У Маладзечне з-за аварыі без халоднай і гарачай вады заставаліся тры шматкватэрныя дамы. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МНС.
– 6 снежня ў 12.45 паступіла паведамленне пра прарыў трубаправода халоднага водазабеспячэння дыяметрам 100 мм у Маладзечне па вуліцы Маркава, 12. Без халоднага і гарачага водазабеспячэння заставаліся тры шматкватэрныя жылыя дамы, – распавялі ў прэс-службе.
У 15.00 водазабеспячэнне спажыўцоў адноўлена.
• Текст доступен на языке: Русский