Фота thinkglobalhealth.org.

Свет сутыкнуўся з наймацнейшым за 75 гадоў крызісам, выкліканым пандэміяй, — на мяжы галоднай смерці апынуліся амаль 270 млн чалавек,  піша РБК.

Наступны год пройдзе пад знакам гуманітарнай катастрофы, якую выклікала пандэмія каранавіруснай інфекцыі. Пра гэта заявіў дырэктар Сусветнай харчовай праграмы (СХП) ААН Дэвід Бізлі на спецыяльнай сесіі Генасамблеі арганізацыі

Па словах Бізлі, крызісу, падобнага да сённяшняга, не было за ўсе 75 гадоў існавання ААН. Ён адзначыў, што за апошнія чатыры гады з-за ўзброеных канфліктаў у свеце колькасць тых, хто галадае, вырасла з 80 млн да 135 млн чалавек.

А пандэмія менш чым за год падвоіла гэтую лічбу.

«З-за каранавіруса колькасць людзей, што літаральна стаяць на парозе галоднай смерці, вырасла да 270 млн. Мяркуючы па тым, што мы бачым цяпер, 2021 год будзе літаральна катастрафічным», — папярэдзіў Бізлі.

Дырэктар харчовай праграмы заявіў, што прадухіліць гуманітарную катастрофу перашкаджае адсутнасць сродкаў: сусветная супольнасць выдаткавала неабходныя для гэтага $19 трлн на барацьбу з пандэміяй, і налета, хутчэй за ўсё, столькі сабраць не ўдасца.

«Ідзе эканамічны спад, а патрэбы выраслі ўдвая. У наступным годзе мы не зможам даць дастатковае фінансаванне ўсяму. Таму мы павінны засяродзіцца на барацьбе з дэстабілізацыяй, голадам і міграцыяй», — дадаў Бізлі.

• Текст доступен на языке: Русский