Такое рашэнне ўхваліў Савет Міністраў.
На паўгода падоўжылі тэрмін дзеяння даведак і дакументаў, якія заканчваюцца ў перыяд з 10 лістапада 2020 года па 10 мая 2021, паведамляе pravo.by.
Улады вызначылі 190 адміністрацыйных працэдур па заявах грамадзян, па якіх падоўжаць тэрмін дзеяння выдадзеных даведак і дакументаў.
Сярод іх
- медыцынская даведка аб стане здароўя,
- даведка аб стане на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў,
- прызначэнне дапамогі па доглядзе за дзіцем-інвалідам да 18 гадоў,
- пасведчанне інваліда,
- пашпарты,
- пасведчанне на права жыхарства,
- пропускі на права знаходжання ў памежнай паласе,
- пасьведчанне кіроўцы і іншыя.
Устаноўлена 161 адміністрацыйная працэдура для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.
Пастанова ўступае ў сілу зь дня афіцыйнага апублікавання. Гэта ўжо другое працягненне тэрмінаў дзеяння дакументаў. Раней на падобныя захады ўлады пайшлі ў маі, калі працягнулі дакументы на тры месяцы.
• Текст доступен на языке: Русский