Фота faqindecor.com.

Пракуратура Вілейскага раёна накіравала ў суд крымінальную справу ў дачыненні да 27-гадовага мясцовага жыхара Н., якому інкрымінавалася псаванне маёмасці ў грамадскіх месцах, паведамляе Генпракуратура.

Згодна з матэрыялымі справы, нецвярозы Н. 14 верасня, каля 22 гадзін, сумесна са сваім знаёмым, крымінальная справа ў дачыненні да якога выдзелена ў асобную вытворчасць, нанёс аэразольнымі балончыкамі з фарбавальнікам чорнага і шэрага колераў надпісы на сценах, дзвярах пад’ездаў, металічных паверхнях электрычных шчытоў, прыступках лесвіц двух жылых дамоў па вуліцы Гарадзішчанскай у Вілейцы, а таксама на тратуарнай плітцы.

Дадзенымі дзеяннямі Вілейскай ЖКГ, на балансе якога знаходзяцца названыя дамы, нанесены ўрон на 167 рублёў.

У ходзе папярэдняга следства малады чалавек прызнаў сваю віну, раскаяўся ў зробленым і кампенсаваў нанесеную прадпрыемству шкоду.

Пры вывучэнні крымінальнай справы пракурор прыйшоў да высновы аб абгрунтаванасці абвінавачання, поўным даследаванні абставінаў злачынства. Пагадзіўся з прававой кваліфікацыяй дзеянняў Н. па  артыкуле 341 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

• Текст доступен на языке: Русский