За суткі ў Беларусі зарэгістраваныя 1649 пацыентаў з COVID-19, выпісаныя — 1 444 чалавекі. Пра памерлых за мінулыя суткі тэлеграм-канал Мінздароўя не паведамляе.
Усяго ад пачатку пандэміі ў Беларусі зарэгістраваныя 150 тысяч 602 чалавекі са станоўчым тэстам на каронавірус. Ачунялі 127 тысяч 528 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюду інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 1 222 пацыенты з каронавірусам.
• Текст доступен на языке: Русский