Пётр Краўчанка (злева) з членамі дэлегацый у Віскулях.

29 год таму, 8 снежня 1991 года, у 14.17 ва ўрадавым санаторыі Барыс Ельцын, Станіслаў Шушкевіч і Леанід Краўчук падпісалі дамову пра стварэнне Саюза Незалежных Дзяржаў і ліквідацыі СССР.

На той гістарычнай сустрэчы дэлегацый трох краін прысутнічаў наш зямляк Пётр Краўчанка, які ў 1991 годзе быў міністрам замежных спраў Беларусі.

Вось як ён прыгадваў тое падпісанне ў сваёй кнізе «Беларусь на раздарожжы»:

«У сталовай, дзе пастаянна накрыты стол, падпісваць такі важны дакумент палічылі непрыстойным. Ад більярднай адмовіліся па той жа прычыне. Вялікай залы, прыдатнай для такой унікальнай падзеі, ва ўрадавай рэзідэнцыі не было. Таму вырашылі паставіць сталы ў вестыбюлі перад сталовай. Гэта было даволі вялікае памяшканне, метраў шэсцьдзесят плошчай, з калонамі, з нядрэнным інтэр’ерам, з прэтэнзіяй на класіцызм».

Нагадаем, што карані Пятра Краўчанкі з Вілейшчыны і Мядзельшчыны. У школьныя гады ён вучыўся ў Насілаве і Маладзечне.

Першы міністр замежных спраў: «Радзімай лічу Вілейшчыну і Мядзельшчыну». Гутарым з Пятром Краўчанкам у яго 70-гадовы юбілей

Пётр Краўчанка: «Ганаруся, што мы з Гусоўскім – калегі». Дэлегацыя з Беларусі наведала Італію

Гуляў у футбол у Маладзечне. З жонкай пазнаёміўся ў Насілаве. Факты пра першага міністра замежных спраў Беларусі