Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) абвясціў у панядзелак аб санкцыях у дачыненні да Нацыянальнага алімпійскага камітэту (НАК) Беларусі. У прыватнасці, забарона на ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах МАК, уключаючы Алімпіяду, датычыцца ўсіх членаў выканкама НАК, піша Sport.tut.by.
Разам з Віктарам і Аляксандрам Лукашэнкамі, Дзмітрыем Даўгалёнкам, Дзмітрыем Баскавым, Любоўю Чаркашынай у спісе – міністр аховы здароўя Дзмітры Піневіч.
Дзмітры Леанідавіч ад 24 жніўня быў в.а міністра аховы здароўя, а 27 лістапада яго зацвердзілі на гэтай пасадзе. У НАК Піневіч — старшыня медыцынскай і антыдопінгавай камісіі.
• Текст доступен на языке: Русский