Пра здарэнне расказала інспектар па адміністрацыйнай практыцы АДАІ Маладзечна Дыяна Галуза.
Сёння, каля 7.40, 55-гадовы кіроўца з Маладзечанскага раёна на «Маздзе» ехаў па дарозе Маладзечна-Хажова-Ермакі ў накірунку Маладзечна. праязжаючы праз вёску Мойсічы, пачуў хлапок пад капотам. А пасля ўбачыў, што з-пад капота ідзе дым і агонь.
Кіроўца спыніў машыну, але адчыніць капот у яго не атрымалася. Таму пярэняя частка машыны выгарала цалкам. Кіроўца выклікаў МНС, а МНС – ДАІ.
Пацярпелых няма.
• Текст доступен на языке: Русский