Аварыя здарылася на аўтадарозе Радашкавічы-Чысць, каля Гранічаў. Падрабязнасці расказала інспектар па адміністрацыйнай практыцы АДАІ Маладзечна Дыяна Галуза:
– Здарэнне адбылося сёння, каля 9.25. На закругленні дарогі ўправа кіроўца – 22-гадовы мінчанін на аўтамабілі «Івека» – не справіўся з кіраваннем, з’ехаў у правы кювет, дзе пасля перакуліўся.
Па словах інспектара, падчас перакульвання кіроўца страціў прытомнасць. Калі апрытомнеў, аўтамабіль ужо гарэў.
Хлопец выбіў шкло і самастойна вылез з кабіны. «Хуткую» выклікалі відавочцы, бо тэлефон кіроўцы згарэў у машыне.
Пацярпелага з траўмамі даставілі ў ЦРБ №1.
Фотаздымкі з месца здарэння забяспечаныя Дыянай Галуза.
• Текст доступен на языке: Русский