Работнікі Ашмянскага РАУС і АУС на транспарце ўстанавілі асобу мужчыны, якога падазраюць у пашкоджанні магістральнага кабелю на чыгунцы. 

Устанавілі, што мужчына пераразаў кабель нажоўкай. Таксама дапамагаў сабе ломам і рыдлёўкай.

На месцы здарэння.

Ім апынуўся 27гадовы ашмянецІнцыдэнт здарыўся 11 лістапада на перагоне «АшмяныГудагай».

Узбудзілі крымінальную справу па артыкуле 309 Крымінальнага кодэкса – наўмыснае пашкоджанне транспартнага сродку або шляхоў зносін. Пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Раней мужчына да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся.

 

• Текст доступен на языке: Русский