Сёлета з-за неспрыяльнай эпідэміялагічнай абстаноўкі ў Вілейцы адмяняюць традыцыйнае шэсце Дзядоў Марозаў, расказаў карэспандэнту начальнік аддзела ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Вілейскага райвыканкама Сяргей Паўлоўскі.
Па гэтай жа прычыне Дзед Мароз і Снягурка не будуць хадзіць з віншаваннямі па кватэрах.
Але зусім без святочных мерапрыемстваў вілейчукі не застануцца, адзначылі ў аддзеле.
У Палацы культуры пакажуць навагодняе прадстаўленне. А 1 студзеня, ад 1.00 да 3.00, на цэнтральнай плошчы ля навагодняй ялінкі ахвотных чакае канцэртная праграма, якую зладзяць мясцовыя артысты.
Ці будзе салют, пакуль невядома.
Нагадаем, што святочнае шэсце Дзядоў Марозаў штогод ладзілі ў Вілейцы ў апошнія дні снежня.