Памёр першы прэм’ер-міністр незалежнай Беларусі Вячаслаў Кебіч. Яму было 84 гады. Пра гэта паведамілі «Нашай Ніве» яго сваякі.
Вячаслаў Францавіч Кебіч нарадзіўся 10 чэрвеня 1936 года на Валожыншчыне, у вёсцы Канюшаўшчына.
Скончыў Беларускі палітэхнічны інстытут. Быў дырэктарам Мінскага станкабудаўнічага завода імя Кірава, другім сакратаром Мінскага гарадскога камітэта, а затым абласнога камітэта КПБ.
У 1985-1990-х — намеснік старшыні Савета Міністраў БССР — старшыня Дзяржплана БССР. У 1990-1994 гадах — старшыня Саўміна БССР і незалежнай Рэспублікі Беларусь.
Прайграў прэзідэнцкія выбары Лукашэнку летам 1994 года. Сышоў у адстаўку 21 ліпеня 1994 года.
Адметна, што 8 снежня 1991 года разам са Станіславам Шушкевічам ад імя Беларусі падпісаў Белавежскае пагадненне аб ліквідацыі СССР.