Фота championat.com.

Трэнеры па баскетболе са Смаргонскай СДЮШАР падпісалі праўладны ліст спартсменаў. Гэта зрабіла амаль палова трэнераў з аддзялення па баскетболе.

Жанна Грэхава, Таццяна Рапацэвіч, Дыяна Гульбіцкая, Дыяна Талочка, Валер Юрчанка, якія трэніруюць у смаргонскай дзіцяча-юнацкай школе, падпісалі праўладны ліст спартсменаў.

Цікава, што сярод падпісантаў няма Сяргея Дурэйкі, бацькі знакамітай беларускай баскетбалісткі Юліі Дурэйкі. Яна з’яўляецца адзінай баскетбалісткай нацыяльнай зборнай і БК «Гарызонт», якая падпісала гэта ліст.

Што за ліст спартсменаў?

Праўладны ліст спартсменаў з’явіўся ў папяровай версіі «Спартыўная Панарама», які выдае Мінспорту. Спачатку пад ім падпісаліся ўсяго пяць спартсменаў. Па словах намесніка міністра спорту Аляксандра Бараўлі, на 29 лістапада гэты ліст падпісалі дзве з паловай тысячы чалавек.

Аўтарам праўладнага ліста, па паведамленнях, з’яўляецца Уладзімір Пехцераў — галоўны рэдактар «Спартыўнай Панарамы». Ліст быў напісаны больш за месяц таму і ўвесь гэты час праходзіў узгадненне ў Міністэрстве спорту і Нацыянальным алімпійскім камітэце.

Чытайце яшчэ: Галоўны трэнер «Дынама-Маладзечна» падпісаў праўладны ліст спартсменаў

Першы ліст спартсменаў стварылі яшчэ ў жніўні. У ім заклікаюць да сумленных выбараў і спыненні гвалту

У жніўні беларускія спартсмены арганізавалі Свабоднае аб’яднанне спартсменаў. Ад аб’яднання яны напісалі адкрыты ліст да ўлады, у якім заклікалі правесці новыя выбары і выступілі супраць гвалту. Яго падпісалі як мінімум пяць барцоў з Маладзечаншчыны.

Чытайце яшчэ: Як мінімум пяць барцоў з Маладзечаншчыны падпісалі ліст за сумленныя выбары і аб спыненні гвалту