Фота euroradio.fm.

Падвялі вынікі анлайн-конкурсу чытальнікаў  «О, Беларусь, мая шыпшына». Конкурс ладзіла Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Спаборніцтвы чытальнікаў прысвяцілі 120-годдзю паэта Уладзіміра Дубоўкі. Журы адзначыла чытальнікаў з Вілейкі.

У намінацыі «За чысціню літаратурнай мовы» дыпломам адзначылі віляйчанку Алену Балуш. Яна чытала верш Дубоўкі «Залатая, асенняя раніца». Алена Чаславаўна –  настаўніца беларускай мовы і літаратуры Вілейскай гімназіі №1 «Логас».

У чытанні верша «О, Беларусь, мая шыпшына» адзначылі Ганну Радзевіч, навучэнку Нароцкай сярэдняй школы Вілейскага раёна, паведамляюць ва ўпраўленні адукацыі, спорту і турызму Вілейскага райвыканкама

• Текст доступен на языке: Русский