Пра пажар у вёсцы Раманаўшчына ў Мядзельскім раёне выратавальнікам паведамілі каля пяці гадзін раніцы 7 снежня.
Гарэў драўляны жылы дом, абкладзены цэглай. Агонь знішчыў увесь дах, пашкодзіў сцены і маёсць. У доме жыў 81-гадовы гаспадар. Калі пачаўся пажар, ён самастойна вышаў. Мужчына не пацярпеў, у медыцынскай дапамозе патрэбы не меў.
Прычыну пажару высвятляюць, расказала карэспандэнту інспектар групы прапаганды і агітацыі Мядзельскага РАНС Ірына Карапецян.
• Текст доступен на языке: Русский