Фота minsknews.by.

Аварыя адбылася сёння, 10 снежня, каля 8.20 на аўтадарозе Р28 Мінск – Маладзечна – Нарач паблізу аграгарадка Лоша, паведамляе БелТА.

36-гадовы жыхар Маладзечна ехаў на «Вольве» ў кірунку стал.іцы Ён наехаў на машыну «Форд Эскорт», кіроўца якой прыпаркаваўся на абочыне, каб праверыць спраўнасць задніх ліхтароў.

У выніку сутыкнення кіроўца аўтамабіля «Форд Эскорт», 62-гадовы мінчанін, з атрыманымі цялеснымі пашкоджаннямі шпіталізаваны. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

• Текст доступен на языке: Русский