Пра гэта карэспандэнту расказала намеснік дырэктара Вілейскага доследнага лясгаса Таццяна Анішчык.
30 лістапада мы паведамлялі пра кірмашы ялінак і кошты на іх у Вілейцы. Днямі, згодна з дакументам прынятым у лясгасе, кошты на ялінкі стануць ніжэй за тыя, пра якія заяўлялі раней.
Вось некалькі лічбаў для параўнання
Ялінка | Ранейшы кошт | Колькі будзе каштаваць цяпер |
да метра | 13 рублёў | 9 рублёў 60 капеек |
ад 1 да 2 метраў | 17 рублёў | 11 рублёў 70 капеек |
ад 2 да 3 метраў | 22 рублі | 13 рублёў 80 капеек |
– Вырашылі зрабіць ялінкі больш таннымі. Магчыма, людзі адчуюць атмасферу свята, – адзначыла Таццяна Анішчык.
Месцы і даты продажу застаюцца ранейшымі.
Акрамя таго, лясгас праводзіць акцыю «Захавай сімвал свята». Пры пакупцы ялінкі ў кадцы, кожны атрымае памятку па доглядзе за дрэвам.
– Такую ялінку можна ўпрыгожыць да Новага года, а пасля святаў пакінуць на балконе, каб вясной высадзіць у грунт, – расказала намеснік дырэктара. – Летась ялінак у кадках прадалі каля 70.
• Текст доступен на языке: Русский