Алесь Капуцкі. Фота Настассі УТКІНАЙ.

Праваабаронцу незарэгістраванага праваабарончага цэнтру «Вясна» затрымалі, калі ён раздаваў Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека.

Алеся Капуцкага затрымалі каля 17 гадзін ля Модуля ў Маладзечне. Да яго пад’ехала міліцэйская газэлька, затрымлівалі двое супрацоўнікаў Маладзечанскага РАУС Філістовіч і Бурачонак.

Па словах Капуцкага, міліцыянеры «дакалупаліся» да брашуркі — Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Праваабаронца раздаваў іх каля Модуля, таму што 10 снежня адзначаецца Міжнародны дзень правоў чалавека.

У пастарунку Капуцкі правёў некалькі гадзін. Там міліцыянер Яўген Кеўра склаў пратакол выемкі 35-ці Дэкларацый правоў чалавека, а таксама склаў пратакол апытання.

— Адміністрацыйны пратакол пакуль не складалі. Сказалі, што выклічуць.