Фота narachanka.by.

Прысуд агучылі днямі.

Нагадаем, што смяротная аварыя адбылася 12 жніўня, каля гадзіны ночы, на вуліцы Вадап’янава, побач з крамай «Рытуальныя паслугі». Машына збіла 33-гадовага пешахода, які ад атрыманых траўмаў памёр. Кіроўца з’ехаў з месца здарэння.

Аднак раніцай, пачытаўшы паведамленні пра яго пошук у СМІ, сам прыйшоў у міліцыю.

У кастрычніку ў Вілейскай пракуратуры расказалі, што накіравалі ў суд справу па гэтым ДТЗ. Кіроўцу абвінавачвалі па двух артыкулах – 317 частка 2 – парушэнне правіл дарожнага руху, якое пацягнула смерць чалавека, і 159 частка 3 – пакіданне пацярпелага ў небяспецы.

Суд агучыў прысуд па справе: кіроўцу аўтамабіля прызналі вінаватым і прызначылі два з паловай гады калоніі агульнага рэжыму. Таксама фігурант павінен будзе заплаціць штраф 2700 і не зможа кіраваць аўтамабілем пяць год.

Прыгавор не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны.

• Текст доступен на языке: Русский