Віктар Рамулевіч з выхаванцамі. Фота sb.by.

Тры ашмянскія трэнеры падпісалі праўладны ліст спартсменаў. Яны кажуць, што спорт павінны быць па-за палітыкай, а адзін з іх падзяліўся, што заўсёды быў прыхільнікам палітыкі Лукашэнкі.

Віктар Рамулевіч (трэнер па гандболе), Вера Мальцава (трэнер па гандболе) і Сяргей Жук (трэнер па дзюдо) расказалі ашмянскай раёнцы, чаму падпісалі праўладны ліст спартсменаў.

Праўладны ліст спартсменаў з’явіўся напрыканцы лістапада, як альтэрнатыва лісту Свабоднага аб’яднання спартсменаў. У лісце аб’ядання спартсмены заклікалі да сумленных выбараў і да спыненню гвалту.

Рамулевіч: — Я заўсёды быў прыхільнікам палітыкі Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі, таму з упэўненасцю падпісаў гэты дакумент. Я лічу, што спартсмены павінны займацца іншымі пытаннямі і вырашаць справы ў сваёй сферы, якая павінна ісці паралельна палітыцы, якая не перасякаецца з ёй.

Дарэчы, Рамулевіч быў трэнерам вядомага беларускага гандбаліста Андрэя Барбашынскага. Барбашынскі таксама падпісаў праўладны ліст.

Мальцава: — Спорт павінен заставацца спортам, а не палітычнымі гульнямі. Наша задача — працаваць на карысць Радзімы і паказваць свае дасягненні, а не адстойваць нечыя інтарэсы на палітычных акцыях і мерапрыемствах.

Жук: — Спорт павінен быць па-за палітыкай. Спартсмены і трэнеры павінны рыхтавацца да важных стартаў і дасягненням, а не займацца непрофільнымі справамі — палітыкай. Задача спартоўцаў — праслаўляць краіну, а не ганьбіць яе, прымаючы ўдзел у сумніўных мерапрыемствах.

• Текст доступен на языке: Русский