Размяшчаем форму для галасавання па акцыі «Рэгіянальнай газеты» «Асоба года».
У межах акцыі пераможцу і тытул «Асоба года», а таксама пераможцаў у намінацыях «Учынак года» і «Натхненне года» абірае рэдакцыя. Па выніках галасавання на сайце чытачы вызначаюць пераможцаў намінацыі «Выбар чытачоў».
«Асоба года» – гэта акцыя, у якой мы адзначаем падзеі і людзей, якія зрабілі найбольшы ўнёсак у жыццё і развіццё рэгіёну.
Звярніце ўвагу, што спіс складаецца з трох частак! Таксама мы прапануем спасылкі на публікацыі пра намінантаў.
Прагаласаваць можна толькі адзін раз, але можна выбраць некалькі намінатаў.
Частка 1: https://vk.com/wall-36695427_25443
Частка 2: https://vk.com/wall-36695427_25444
Частка 3: https://vk.com/wall-36695427_25445
Пераможцы ў мінулыя гады
У 2019 годзе ў конкурсе «Асоба года» пераможцам стаў спартсмен з Вілейкі Іван Літвіновіч. На кваліфікацыйных спаборніцтвах да Алімпійскіх гульняў у Токіа Літвіновіч у складзе беларускай зборнай атрымаў акрамя сярэбранага медаля спецыяльны прыз за лепшую тэхніку і алімпійскую ліцэнзію.
У намінацыі «Учынак года» пераможцамі сталі валанцёры атрада «Анёл Паўночны Захад».
У намінацыі «Натхненне года» перамагла выхавальнік беларускамоўнай групы садка №8 у Смаргоні Эдзіта Бранцэвіч.
У намінацыі «Выбар чытачоў» перамагла Ірына Тархан за прасоўванне актывізму і згуртаванне супольнасці.
У 2018 годзе «Прыз глядацкіх сімпатый» узялі Ганна Холад і Валянціна Сідоркіна.
«Адкрыццё года» – Алег Куралесаў. «Натхненнем года» сталі Іван Дурэйка і Міхаіл Міхалевіч. «Учынак года» атрымаў калектыў Мінскага абласнога драматычнага тэатра.
2017 год. Асобамі года сталі Алена і Ігар Крэйнісы з Валожыншчыны, якія стварылі прытулак для жывёл. Узнагароду «Натхненне года» ўзяў мастак Базіната. «Учынак года» атрымаў Аляксандр Дарашэвіч з Астравеччыны, арганізатар прыборкі Сарачанскіх азёраў на Астравеччыне, падчас якой вывезлі 2 500 літраў смецця. У намінацыі «Прыз глядацкіх сімпатый» пераможцу выбіралі праз галасаванне. Першынство атрымала віляйчанка Жанна Гардынец.
2016 год. Асобай года стала арганізатар «Жывой бібліятэкі» ў Маладзечне Юлія Мароз. Рэдакцыя вырашыла заснаваць дадаткова дзве намінацыі – «Натхненне года», якую атрымаў невідушчы спявак Данік Савеня і «Учынак года», якім назвалі Адама Мальдзіса.
Асобай года 2015 стаў вілейскі краязнаўца Дзяніс Канецкі.
Асобай года 2014 стаў на той момант вучань 11 класа з Маладзечна Уладзімір Грахоўскі, які выратаваў дзіця.