На месцы здарэння. Фота забяспечанае Дыянай Галуза.

Пра ДТЗ расказала інспектар па адміністрацыйнай практыцы АДАІ Дыяна Галуза.

– Сёння, 11 снежня, у 7.35, 21-гадовы маладзечанец, кіруючы «Фольксвагенам» наехаў на пешахода – 47-гадовую жыхарку Маладзечаншчыны.  Кіроўца паварочваў налева з вуліцы Валынца на Віленскую ў накірунку Чарняхоўскага на зялёны сігнал. Тут ён наехаў на жанчыну, якая пераходзіла дарогу па рэгулюемым пешаходным пераходзе здева направа.

На месцы здарэння. фота забяспечанае Дыянай Галуза

У пацярпелай – вывіх пляча. Яе не шпіталізавалі.

Па словах Дыяны Галуза, пацярпелая жанчына была без флікера.

 

• Текст доступен на языке: Русский