Фота eaomedia.ru.

Апекуном 2021 года будзе Белы Металічны Бык. Расказваем, што чакае людзей пасля года выпрабаванняў пад знакам Белага Пацука.

Бык пачне свае паўнамоцтвы 12 лютага. Бык займае другое ў месца ў задыякальным шэрагу кітайскага задыяка, заснаваным на 12-гадовым цыкле. Скончыць свае паўнамоцтвы год Быка 30 студзеня 2022 года.

Што чакаць ад новага года

Год, які ідзе пасля высакоснага мае быць спакойным і ураўнаважаным. Давядзецца нямала працаваць – як у прафесійным плане, так і над сабой. Поспех асабістых адносінаў будзе залежыць ад таго, наколькі вы будзеце гатовыя укладвацца ў іх. А самая сур’ёзная праца, якая вас чакае – над сабой, самаадукацыяй і развіццём кругагляду.

Часам будзе падавацца, што працы вельмі шмат. Сапраўды, давядзецца прыкласці намаганні, каб выраўняць тое, што адбылося ў 2020 годзе. Затое напрыканцы года вы зможаце пабачыць, як шмат плёну прынесла ваша дзейнасць. Бык вельмі любіць сумленных і адказных людзей, гэта асноўныя якасці, каб вам спрыяў лёс у справах.

Пасля вар’яцкіх падзей, якія прынёс Пацук у 2020 годзе, вам давядзецца будаваць трывалы фундамент для новага жыцця – таго, за якое вы змагаліся апошні час.

Што тычыцца інтымных сувязяў і прыватнага жыцця, то Бык не спрыяе новым знаёмствам. Большага поспеху вы дасягнеце, калі будзеце развіваць глыбіню адносінаў з тымі, хто ўжо заваяваў ваша сэрца. Важна, каб вашы пачуцці былі шчырыя, а вам самім хапала смеласці выказваць тое, што адчуваеце.

Сямейных людзей чакае мір і ўтульнасць. Дом стане месцам, дзе вы зможаце назапашваць сілы і адпачываць. Бык з павагай ставіцца да тых, хто з карысцю бавіць вольны час і па-разумнаму распараджаецца сямейнымі вечарамі.

Як сустракаць год Быка

Бык любіць кансерватыўныя падыходы, таму лепшым варыянтам будзе сустрэць год разам з каханымі і любімымі людзьмі – тымі, каго лічыце сям’ёй. Накрыйце стол простымі сытнымі справамі. Няхай будзе бульба з мясам, толькі пазбягайце ялавічыны. Пастарайцеся паставіць розныя саленні і гародніну. Зрабіце некалькі салатаў, здаўна знаёмых. Для дэлікатэсаў і кулінарных навінак лепш выбраць іншы дзень. Паклапаціцеся, каб быў прыемны дэсерт, пажадана штосьці лёгкае.

Надыходзячы год апякуе Белы Металічны Бык. Так што вытрымлівайце колеры ва ўбранні ў гэтых колерах – так вы прыцягнеце ўдачу ў справах. На святочным стале пажадана мець металічны падсвечнік або талерку.

Хто нараджаецца ў год Быка

Пад знакам Быка нарадзіліся тым, хто з’явіўся на свет у 1961, 1973, 1985, 1997, 2009, 2021, 2033 гадах.

Быкі – надзейныя, моцныя і рашучыя людзі. Яны сумленныя і патрыятычныя, вераць у ідэалы і поўныя здаровых амбіцый. Такім людзям важныя традыцыі, яны ў пазітыўным сэнсе кансерватыўныя. Калі яны становяцца бацькамі, то шмат сіл і часу аддаюць на адукацыю дзяцей.

Гэта вельмі цярплівыя людзі, што дае ім вялікую перавагу перад іншымі. Яны дасягаюць мэту крок за крокам. Могуць пражыць жыццё дакладна ў той паслядоўнасці, у якой задумалі.

Пры гэтым не залежаць ад меркавання іншых людзей, што робіць іх дарогу прасцей – ім няма патрэбы азірацца яшчэ і на тое, што ніяк не спрыяе прасоўванню да мэты.

Сярод мінусаў Быкоў – не самыя лепшыя камунікатыўныя здольнасці. Таму праца, звязаная з камунікацыяй будзе не самай простай. Затое як сябры Быкі вельмі надзейныя і клапатлівыя.

Народжаныя пад гэтым знакам доўга жывуць і маюць моцнае здароўе, якое важна падтрымліваць фізічнай нагрузкай. Могуць вытрымліваць напружанне і стрэс, звязаны з працай. Гэта дапамагае даводзіць да фіналу самыя складаныя заданні.

Для Быкоў асабліва будуць падыходзяць работы ў сферы сельскай гаспадаркі, вытворчасці, фармацэўтыкі, механіцы, машынабудаўніцтве, мастацтве, палітыцы, нерухомасці, дызайне.

Адносіны з Быком

Быкам складана будаваць адносіны з іншымі, але калі вы ўвойдзеце ў кола блізкіх людзей, то атрымаеце надзейнага і адказнага сябра або каханага. З такімі людзьмі можна адважвацца на самыя няпростыя праекты – як асабістыя, так і працоўныя.

Яны давядуць усё да канца прычым выканаюць сваю частку абавязкаў на выдатна.

Найлепшая сумяшчальнасць для Быка з Пацукамі, Малпамі і Пеўнямі. Найгоршая – з Тыграмі, Драконамі, Канямі (козамі).

Сярод знакамітасцяў, якія нарадзіліся ў год Быка – Напалеон Банапарт, Ганс Хрысціян Андэрсан, Уолт Дыснэй, Рэд’ярд Кіплінг, Вінсэнт Ван Гог, Марагарэт Тэтчар, прынцэса Дыяна, Уладзімір Высоцкі.

Якім будзе год для Быкоў

Для тых, хто нарадзіўся пад знакам Быка, 2021 год будзе Годам Лёсу. Традыцыйна гэта год, калі чалавека чакае шмат лёсавызначальных рашэнняў і выпрабаванняў. Вам будзе спрыяць апякун года ў кар’еры, асабістых справах і ўсім, што вас клапоціць.