Берн, Швейцарыя. Фота traveller-eu.ru.

Швейцарыя 11 снежня ўвяла супраць Аляксандра Лукашэнкі і яшчэ 14 грамадзянаў Беларусі санкцыі. Яны ўступаюць у сілу неадкладна.

Штрафныя меры прадугледжваюць замарозку актываў у Швейцарыі, а таксама забарону на ўезд у краіну, гаворыцца ў заяве, апублікаванай на сайце Федэральнага савета Швейцарыі.

Разам з Аляксандрам Лукашэнкам пад санкцыі трапіў яго сын Віктар, які займае пасаду памочніка прэзідэнта па нацыянальнай бяспецы. Акрамя таго, у санкцыйны спіс уключаныя кіраўнік КДБ Беларусі Іван Церцель, кіраўнік Упраўлення МУС Раман Мельнік, прэс-сакратарка Лукашэнкі Наталля Эйсмант, старшыня Канстытуцыйнага суда Пётр Міклашэвіч і іншыя.

Урад Швейцарыі таксама наклаў эмбарга на пастаўку ўзбраення ў Беларусь, паколькі яно можа выкарыстоўвацца ўладамі для пераследу пратэстоўцаў.

Такім чынам Федэральны савет адрэагаваў на «рэпрэсіі, якія працягваюцца ў дачыненні да грамадзянскай супольнасці і апазіцыі ў Беларусі».

• Текст доступен на языке: Русский