Сярод пераможцаў нацыянальнага краязнаўчага конкурсу «Падарожжа па малой радзіме» – вучні з Вілейскай гімназіі №1 «Логас».
Дыпломам першай ступені Міністэрства адукацыі адзначыла працу вілейчукоў – Дзяніса Андрыеўскага, Паліны Казінец, Кірыла Пражніка і Анастасіі Лях.
У фінале конкурсу, які праходзіў дыстанцыйна, удзельнікі прадставілі інфармацыйныя стэнды, якія расказваюць пра вядомых асобаў краю, пра важныя гістарычны і культурныя аб’екты раёна, паведамляюць у Мінаблвыканкаме.
• Текст доступен на языке: Русский