ДТЗ адбылося 12 снежня, каля 18.00, на 32 кіламетры аўтадарогі Р-28 «Мінск-Маладзечна-Нарач». Паводле папярэдняй інфармацыі, мужчыну збіў аўтамабіль «Рэно Лагуна». Ад атрыманых траўмаў той памёр, паведамляе прэс-служба МУС.
Кіроўца схаваўся, а іншамарку знайшлі кінутай у полі ў некалькіх кіламетрах ад месца аварыі.
У сталіцы і Мінскім раёне уводзіўся спецыяльны план «Перахоп».
Праваахоўнікі выйшлі на 35-гадовага жыхара Маладзечна, яго дачыненне да аварыі правяраецца.
На месцы працавалі супрацоўнікі ДАІ, следчыя і эксперты.
• Текст доступен на языке: Русский