Адвент-каляндар. Фота enjourney.ru.

23,24, 29 і 30 снежня ў Ашмянах правядуць кірмаш падарункаў і пачастункаў. ЁН будзе працаваць сумесна з кірмашом ялінак. 

Месца правядзенне: гарадскі сквер (плошча 17 Верасня). Пачатак мерапрыемства ў 10.00.

Гасцей і жыхароў горада чакае святочны асартымент прадукцыі, прысмакі, кулінарныя і кандытарскія вырабы, сувенірная прадукцыя і вырабы ручной работы навагодняй тэматыкі.