Вадзім Гурман на маладзечанскай плошчы 9 жніўня. Фота Настассі УТКІНАЙ.

Упраўленне СК па Мінскай вобласці завяршыла расследаванне справы па двух крымінальных артыкулах — удзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак, пагроза гвалтам супрацоўнікам органаў унутраных спраў.

Аб гэтым паведамляецца на афіцыйным сайце Следчага камітэта.

— Па дадзеных следства, 9 жнiўня 21-гадовы жыхар Маладзечна ў стане алкагольнага ап’янення прыйшоў на плошчу, дзе людзі прымалі ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Ён выходзіў перад людзьмі, размахваў рукамі, а таксама выкрыкваў лозунгі, фразы і выразы, у тым ліку ў адрас дзеючай улады і супрацоўнікаў міліцыі.

Фота СК Беларусі.

Такім чынам, лічыць следства, ён спрабаваў накіраваць натоўп на агрэсіўныя дзеянні ў ходзе масавых беспарадкаў у раённым цэнтры. Следчыя сцвярджаюць, што абвінавачваны пагражаў гвалтам супрацоўнікам Маладзечанскага РАУС.

Мужчыне прад’явілі абвінавачванні па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса:

  • ч.1 арт.342 (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак і спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, пры адсутнасці прыкмет больш цяжкага злачынства);
  • арт.364 (пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў ўнутраных спраў з мэтай перашкодзіць яго законнай дзейнасці, з помсты за выкананне службовай дзейнасці).

Абвінавачваюць Вадзіма Гурмана

Вадзім Гурман на маладзечанскай плошчы 9 жніўня. Фота Настассі УТКІНАЙ.

Імя абвінавачваемага — Вадзім Гурман. Па інфармацыі праваабаронцы незарэгістраванага праваабарончага цэнтра «Вясна» Алеся Капуцкага, Гурмана ўзялі пад варту. Яго ў хуткім часе павінны этапаваць у СІЗА ў Жодзіне. Там ён будзе знаходзіцца да суда.

• Текст доступен на языке: Русский