На Вілейскім вадасховішчы. Фота з суполкі "Навіны Вілейкі і Вілейшчыны ".

Пра гэта карэспандэнту расказаў начальнік Вілейскай выратавальнай станцыі Ягор Роўда.

– На сёння лёд стаў амаль па ўсім вадасховішчы. Мы кажам: ад нуля да 13 сантыметраў. Бо ў некаторых месцах ёсць прамыіны. Напрыклад, калі выязджаем аглядаць вадаём, то са станцыі пачынаем ехаць па вадзе. Прыязджаем да месца рыбалкі і бачым, што рыбак сядзіць на лёдзе таўшчынёй 10 сантыметраў, – расказаў Ягор Аляксандравіч.

Па яго словах, лёд у дзесяць сантыметраў у некаторых месцах быў ужо і ў канцы мінулага тыдня. У прыватнасці, на затоцы ля Чыжэвічаў і ля Касуты.

Бяспечным, па словах спецыяліста, лёд лічыцца, калі ён не таней за сем сантыметраў.

Вілейскае вадасховішча і азёры на Мядзельшчыне летась не замярзалі. Ці шкодзіць гэта рыбе, спыталі ў эксперта

• Текст доступен на языке: Русский