12 снежня, каля 6.45, на шостым кіламетры аўтадарогі «Гоза-Астравец-Ашмяны» перакуліўся аўтамабіль «БМВ», піша УУС Гродна.
Устанавілі, што 30-гадовы кіроўца на прамым участку дарогі пры абгоне не справіўся з кіраваннем, з’ехаў у левы па ходзе руху кювет. Тут перакуліўся.
У выніку ДТЗ пацярпелі кіроўца і пасажырка «БМВ». Абодва ўдзельніка аўтааварыі атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. Іх шпіталізавалі ў Астравецкую бальніцу.
Ні кіроўца, ні пасажыр не былі прышпіленыя рамянямі бяспекі. Права кіравання жыхар горада Ашмяны пазбаўлены ў верасні 2019 на 3 гады, а машына была абсталяваная трыма летнімі шынамі і адной зімовай.
Па факце ДТЗ прызначылі праверку.
• Текст доступен на языке: Русский