Жанчына ішла з вазком. Фота забяспечанае Дыянай Галуза.

Аварыя здарылася 13 снежня ў 18.55. Падрабязнасці расказала інспектар па адміністрацыйнай практыцы АДАІ Дыяна Галуза.

– 21-гадовая маладзечанка на аўтамабілі «Форд Фокус» ехала па вуліцы Някрасава з боку вуліцы Ларына ў накірунку Кальцова. Каля дома №75 яна наехала на 72-гадовую маладзечанку. Жанчына ішла па правым баку дарогі, па ходу руху аўтамабіля і везла вазок з рэчамі, – паведаміла інспектар.

У пацярпелай – цялесныя пашкоджанні. Флікера ў жанчыны не было. Яе не шпіталізавалі. Матэрыялы па ДТЗ знаходзяцца ў ДАІ.

• Текст доступен на языке: Русский