Тая самая чыгунка. Фота yaplakal.com.

У снежні павысяць кошт праезду на чыгуначным транспарце. Пра гэта паведамляе МАРТ. У апошні раз кошт праезду на чыгуначным транспарце павышалі ў снежні 2019 года. Акрамя таго, павысяць паслугі чыгуначных вакзалаў. Рост тарыфаў закране афармленне білетаў на цягнікі і браніраванне месцаў у касах вакзалаў.

Павышэнне прадугледжанае пастановай МАРТ № 82 ад 3 снежня.

Так, білет на электрацягнік бізнес-класа ў накірунку «Мінск-Маладзечна» і наадварот будзе каштаваць на 27 капеек больш.

Дакумент быў апублікаваны 14 снежня. У сілу ўступіць праз пяць дзён.

• Текст доступен на языке: Русский