Ілюстрацыйнае фота школы. Фота Настассі Уткінай.

Мiнiстэрства адукацыi прыняло пастанову ад № 286 ад 25 лістапада 2020 года «Аб змяненнi пастановы Мінадукацыі № 71», якую прымалі летась.

Гэтай пастановай прадугледжана, што ад 1 студзеня 2021 года:

  1. У рамках рэалізацыі даручэння Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па павышэнні заробкаў нізкааплатных катэгорый работнікаў устанаўліваецца надбаўка выхавальнікам дашкольнай адукацыі і памочнікам выхавальніка ў памеры 10 працэнтаў ад акладу;
  2. Для рабочых і служачых арганізацый сферы адукацыі, пасады якіх з’яўляюцца агульнымі для ўсіх відаў эканамічнай дзейнасці (рабочыя, прыбіральшчыкі, дворнікі, вартаўнікі, інжынеры, юрысты і інш.) уводзіцца базавая даплата да мінімальнай заработнай платы, якая разлічваецца як розніца паміж памерам мінімальнай заработнай платай і сумай акладу, надбавак за стаж працы ў бюджэтных арганізацыях і за працу па кантракце. Выплата работніку базавай даплаты не выключае ўсталяванне яму іншых стымулюючых і кампенсавальных выплат. Прэмія і іншыя стымулюючыя выплаты будуць выплачвацца звыш мінімальнай заработнай платы.
  3. Бацькам-выхавальнікам дзіцячага дома сямейнага тыпу на перыяд камплектавання выхаванцамі усталёўваецца даплата за складанасць выкананай працы пры наяўнасці да пяці дзяцей у памеры 40% ад базавай стаўкі (цяпер надбаўкі няма);
  4. Кіроўцу аўтобуса, які працуе ў штаце школы, даплата павялічваецца ад 50 да 100%.

• Текст доступен на языке: Русский