Фота thinkglobalhealth.org.

У свеце зафіксавалі першы выпадак смерці ад каронавіруса сярод лідараў дзяржаў. Першай ахвярай COVID-19 стаў прэм’ер-міністр афрыканскай дзяржавы Эсваціні (былы Свазіленд) Мандвула Амброўз Дламіні, піша Наша Ніва.

Фота з Вікіпедыі.

Каронавірус у 52-гадовага палітыка выявілі яшчэ ў сярэдзіне лістапада, аднак тады заяўлялася, што ніякіх сімптомаў захворвання ў яго не назіраецца і ён пачуваецца добра. У пачатку снежня стан Дламіні рэзка пагоршыўся, і яго былі вымушаныя даставіць у бальніцу ў суседняй ПАР. Там прэм’ер правёў каля двух тыдняў, пасля чаго памёр.

Кароль Эсваціні Мсваці III выказаў свае спачуванні з нагоды смерці палітыка.

Дламіні нарадзіўся ў 1968 годзе ў вёсцы Мбекельвені ў цэнтральнай частцы Эсваціні, якая насіла ў той час назву Свазіленд. Доўгі час працаваў у банкаўскіх структурах, пасаду кіраўніка ўрада краіны займаў з кастрычніка 2018 года.

• Текст доступен на языке: Русский