Зімовая Вілейка. Фота чытача.

Мокры снег і дождж чакаюцца ў Беларусі 16 снежня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Будзе воблачна. Ноччу без істотных ападкаў. Днём на большай частцы Віцебскай і Гродзенскай абласцей, на астатняй тэрыторыі месцамі пройдуць кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). У асобных раёнах прагназуецца туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёвы ноччу 3-8 м/с, днём 5-10 м/с.

Тэмпература ноччу складзе ад 5 градусаў марозу да 1 цяпла, удзень – ад мінус 2 да плюс 3 градусаў.

• Текст доступен на языке: Русский