Начальнік Маладзечанскага РАУС Вадзім Прыгара.

21 снежня ў маладзечанскім судзе пачнецца працэс па справе Паўла Бераснева.

Яго абвінавачваюць па адным крымінальным артыкуле:

  • арт. 341 (апаганьванне будынкаў ці іншых збудаванняў цынічнымі надпісамі альбо выявамі, псаванне маёмасці на грамадскім транспарце ці ў іншых грамадскіх месцах пры адсутнасці прыкмет больш цяжкага злачынства).

Таксама Паўлу Берасневу прад’явілі абвінавачванне яшчэ па адным артыкуле:

  • арт. 369 (публічная абраза прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў).

Напачатку верасня Паўла Бераснева затрымалі ў Маладзечне каля будынка з абражальным надпісам і словам «Прыгара». Менавіта такое прозвішча ў начальніка Маладзечанскага РАУС.

Першае судовае пасяджэнне пройдзе ў маладзечанскім судзе 21 снежня ў 10:00.

• Текст доступен на языке: Русский