Ад 14 снежня 2020 да 10 студзеня 2021 года ДАІ Мінскай вобласці сумесна з іншымі службамі міліцыі праводзіць комплекс прафілактычных мерапрыемстваў «Бяспечныя канікулы».
Праблема дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму на сёння застаецца актуальнай. У гэтым годзе ў параўнанні з мінулым на Міншчыне назіраецца рост аварый з непаўналетнімі. За 11 месяцаў 2020 года з удзелам дзяцей зарэгістравана 87 ДТЗ, у выніку якіх сем непаўналетніх загінулі, 93 атрымалі траўмы. За аналагічны перыяд у 2019 годзе ў 55 ДТЗ загінулі двое дзяцей, 64 атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. Па віне саміх дзяцей адбылося 30 ДТЗ (У 2019 годзе -17).
Дзеці-пешаходы
З удзелам дзяцей-пешаходаў зарэгістравана 36 ДТЗ, у выніку якіх двое дзяцей загінулі, 36 атрымалі траўмы. Большая частка ДТЗ з дзецьмі-пешаходамі адбылася на нерэгулюемых пешаходных пераходах. Але часам бестурботнасць дзяцей, выхад на праезную частку, не пераканаўшыся ў бяспецы, няўважлівасць, дзіцячае свавольства становяцца прычынамі няшчасных выпадкаў на дарозе.
Акрамя таго, адной з прычын траўмавання пешаходаў на дарогах, у тым ліку і дзяцей, з’яўляецца недысцыплінаванасць кіроўцаў, невыкананне патрабаванняў Правілаў на нерэгулюемых пешаходных пераходах і прадастаўленне перавагі пешаходам.
29 кастрычніка ў 18.15 у Маладзечне кіроўца на «Таёце Лэнд Крузер» наехаў на непаўналетняга пешахода, які пераходзіў праезную частку дарогі па пешаходным пераходзе. У выніку ДТЗ 15-гадовы навучэнец дзявятага класа з цялеснымі пашкоджаннямі шпіталізаваны.
Згодна з артыкулам 18.14 часткі 6 КаАП Рэспублікі Беларусь, за невыкананне кіроўцам патрабаванняў дарожных знакаў або разметкі, непрадастаўленне ім перавагі ў руху пешаходам надыходзіць адміністрацыйная адказнасць – штраф ад 27 да 1350 рублёў.
Пешаходы маючы перавагу на нерэгуляваным пешаходным пераходзе, абавязаныя пераканацца ў адсутнасці машын, паглядзеўшы па баках, а таксама пераканаецца, што кіроўца вас прапускае. А ўжо потым пераходзіць праезную частку дарогі.
Вялікую небяспеку ствараюць прыпаркаваныя аўтамабілі, але ад іх нікуды не дзецца. Тут вельмі важна ведаць, што з-за любой перашкоды выхад на дарогу небяспечны. Перш чым выходзіць, трэба пераканацца, што паблізу не едзе машына. Асабліва трэба быць асцярожнымі на дваровых тэрыторыях у цёмны час сутак!
5 лістапада ў 19.03 у Маладзечне па вуліцы Валынца 43-гадовы кіроўца, выязджаючы на «Пежо 406» з двара, наехаў на 14-гадовую дзяўчынку, якая пераходзіла праезную частку дарогі. У выніку дзяўчынка атрымала цялесныя пашкоджанні, але шпіталізацыя ёй не спатрэбілася. Пацярпелая не была пазначаная святлоадбівальнымі элементамі.
Дзеці-пасажыры
За названы перыяд на Міншчыне адбылося 34 ДТЗ з удзелам дзяцей-пасажыраў, у якіх пяць дзяцей загінулі, 39 атрымалі траўмы. З агульнай колькасці ДТЗ з непаўналетнімі пасажырамі 24 дзіцяці перавозіліся з парушэннямі Правілаў дарожнага руху.
Шэраг дарослых удзельнікаў дарожнага руху пры перавозцы дзяцей аўтакрэсламі, бустарамі, спецыяльнымі падушкамі не прышпільваюць іх.
ДАІ нагадвае
Згодна з пунктам 178 ПДР «Перавозка дзяцей у легкавым аўтамабілі, абсталяваным рамянямі бяспекі, павінна быць з выкарыстаннем дзіцячых утрымліваючых прылад, якія адпавядаюць вазе і росту дзіцяці. Дапускаецца перавозіць дзяцей ва ўзросце да дванаццаці гадоў без прылад у выпадку, калі рост дзіцяці перавышае 150 сантыметраў, а таксама ў таксі.
Забараняецца перавозка дзяцей на пярэднім сядзенні легкавога аўтамабіля з выкарыстаннем утрымліваючых прылад, спінка якіх разгорнутая да лабавлга шкла, калі пярэдняе сядзенне мае падушку бяспекі, за выключэннем выпадкаў, калі механізм франтальнай падушкі бяспекі адключаны.
Рэкамендацыі дарослым
- Ведучы дзіця за руку па узбочыне дарогі насустрач руху або тратуары, дэманструйце сваю дысцыплінаванасць. Дзіця трымайце далей ад праезнай часткі. Карысным будзе распавесці яму па шляху аб небяспецы, якую нясе ў сабе дарога.
- Не выходзьце з дзіцем з-за машын, якія стаяць на ўзбочыне, не агледзеўшы папярэдне дарогі.
- Перш чым пераходзіць дарогу, спыніцеся, паглядзіце па баках. Выходзячы на праезную частку, спыніце размовы. Ні ў якім разе не пераходзьце дарогу на чырвонае святло. Пераходзьце дарогу толькі ў месцах, пазначаных дарожным знакам «Пешаходны пераход».
- З аўтобуса выходзьце першымі. У адваротным выпадку дзіця можа зваліцца або пабегчы на праезную частку дарогі.
- Ні на хвіліну не пакідайце без нагляду дзіця, нават калі яно знаходзіцца ў двары агароджанага дома.
- Не дазваляйце дзецям гуляць паблізу дарогі.
Дамажыцеся таго, каб дзіця, знаходзячыся паблізу або на праезнай частцы не размаўляла па тэлефоне і не слухала музыку ў навушніках.