Маладзечанскі трэнер па гарадошным спорце Аляксандр Кулак падпісаў праўладны ліст спартсменаў.
Праўладны ліст спартсменаў актыўна падпісваюць трэнеры з нашага рэгіёна. У тым ліку, з Маладзечаншчыны. Аляксандр Кулак стаў адным з падпісантаў.
Праўладны ліст з’явіўся напрыканцы лістапада, як адказ на ліст аб спыненні гвалту і закліку да правядзення сумленных выбараў з боку Свабоднага аб’яднання спартсменаў.
У мінулым годзе мы рабілі вялікае інтэрв’ю з Кулаком. Вы можаце прачыць, што ён расказваў пра развіццё свайго віду спорта.
Чытайце яшчэ: Маладзечна – сталіца гарадкоў. Трэнер Аляксандр Кулак расказаў, чаму гэты спорт важна захаваць