Фота file.liga.ne.

Як нам расказалі ў АДАІ Маладзечна, заўтра, 16 снежня, ад 08.00 да 17.00, на скрыжаванні «Касманаўтаў-Вялікі Гасцінец» не будзе працаваць светлафор.

Прычына – працы, якія будуць праводзіць тут заўтра работнікі электрасетак.

ДАІ Маладзечна просіць кіроўцаў планаваць свае маршруты і час паездак загадзя.

 

 

 

• Текст доступен на языке: Русский