Мы размылі выяву свастыкі, таму што яе дэманстрацыя забароненая заканадаўствам.

Каля пераезду на вуліцы Гарадоцкай на закінутым будынку былі малюнкі са спалучэннямі белых і чырвоных колераў, якія замалявалі зялёнай фарбай.  На гэтым жа будынку намаляваная свастыка, якую не замалёўваюць каля месяца.

Напачатку лістапада на будынку ля пераезда на Гародоцкай з’явіўся малюнак бел-чырвона-белага сцяга. Яго замалявалі праз некалькі тыдняў зялёнай фарбай. Гэта не першы раз, калі бел-чырвона-белыя сцягі замалёўваюць.

А пасля на другім паверсе гэтага будынку з’явілася свастыка, намаляваная жоўтай фарбай. Яе не прыбралі дагэтуль.

Будынак ля пераезда, на якім з’явілася свастыка.

Выява свастыкі ў публічным месцы — гэта парушэнне арт. 17.10 КоАП «Прапаганда і (або) публічнае дэманстраванне, выраб і (або) распаўсюджванне нацысцкай сімволікі або атрыбутыкі».

За гэта прадугледжаны штраф да 10 базавых велічынь. Таксама могуць канфіскаваць прадмет адміністрацыйнага правапарушэння, прылады і сродкі здзяйснення парушэння.

На крайнім левым слупе доўгі час быў намаляваны бел-чырвона-белы сцяг. Пасля яго замалявалі зялёнай фарбай, а затым тое самае зрабілі яшчэ з трыма слупамі.

• Текст доступен на языке: Русский