Начальнік Маладзечанскага РАУС Вадзім Прыгара.

17 снежня Рада Еўрасаюза зацвердзіла новы пакет санкцый адносна Беларусі. Пад іх трапілі 29 фізічных і 7 юрыдычных асоб.

Рашэнне будзе апублікаванае сёння ў афіцыйным часопісе ЕС і з гэтага моманту ўступіць у сілу, паведаміў карэспандэнт Радыё Свабода ў Брусэлі Рыкард Юзвяк.
У спісе знаходзіцца чалавек з імем Вадзім Прыгара. Так ж завуць начальніка Маладзечанскага РАУС. Раней гэтае імя фігуравала ў санкцыйных спісах Латвіі і Эстоніі.
Еўрарадыё пацвярджае, што начальнік Маладзечанскага РАУС трапіў у санкцыйны спіс Еўрасаюза.
Радыё Свабода таксама пацвярджае ўнясенне начальніка Маладзечанскага РАУС Вадзіма Прыгары ў трэці пакет санкцый Еўрасаюза.

• Текст доступен на языке: Русский