15 снежня ў Радашкавічах гарэла кватэра. Эвакуацыю жыхароў арганізаваў пажарны, які вяртаўся дадому з сям’ёй у выхадны дзень.

Загаранне выявіў адзін з жыхароў пад’езда, які аказаўся начальнікам пажарнай аварыйна-выратавальнай часткі №2 Маладзечанскага ГРАНС Уладзіслаў Паўловіч. Паўловіч арганізаваў эвакуацыю жыхароў дома і паведаміў пра пажар у службу МНС.

Уладзіслаў Паўловіч расказаў, што ў яго быў выхадны дзень. Ён вяртаўся з сям’ёй з прагулкі.

— Адкрыў дзверы пад’езда, убачыў задымленне. Я паднімаўся па лесвіцы на верхні паверх, стукаў у дзверы ўсіх кватэр і прасіў жыхароў тэрмінова пакінуць жыллё. Паралельна паведаміў пра сітуацыю калегам па тэлефоне.

Да прыбыцця пажарных Паўловіч шукаў кватэру, у якой адбыўся пажар. Гэта была 2-пакаёвая кватэра на першым паверсе.

— У жылым памяшканні было вельмі моцнае задымленне. Прыйшлося прыкласці пэўныя намаганні, каб гаспадар пакінуў падпаленае памяшканне і не вяртаўся ў яго да прыбыцця выратавальнікаў.

У выніку пажар пашкодзіў мэблю, засталіся закураныя сцены і столь у адным з пакояў.

Прычыну пажару высвятляюць. Разглядаецца версія пра парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і абсталявання, а менавіта кароткае замыканне самаробнай акумулятарнай зараднай прылады.