Вадзім Роліч.

Маладзечанскі адзінаборца Вадзім Роліч падпісаў праўладны ліст спартсменаў.

Роліч знаходзіцца ў спісе пад №4009. Ён — майстар спорту міжнароднага класа, чэмпіён Еўропы і чэмпіён Беларусі.

Нагадаем, праўладны ліст спартсменаў з’явіўся як альтэрнатыва лісту Свабоднага аб’яднання спартсменаў, у якім атлеты заклікалі да сумленных выбараў і спыненню гвалту.

Карэспандэнт «Рэгіянальнай газеты» спрабавала звязацца з Ролічам, але ён не адказаў на просьбу аб каментарыі.