16 снежня, у 16.05, кіроўца-маладзечанка на «Хондзе» збіла раварыста. Падрабязнасці здарэння расказала інспектар па адміністрацыйнай практыцы АДАІ Дыяна Галуза.
– 34-гадовая маладзечанка выязджала з двара па вуліцы Міра, 6. Яна збіралася павярнуць налева. Уключыла паварот і ўжо пачала манеўр, але адчула удар у пярэднюю левую частку аўтамабіля.
Пасля ўбачыла, што на капоце яе аўтамабіля ляжыць мужчына.
Ім аказаўся раварыст, які рухаўся справа па краі праезжай часткі ў кірунку да вуліцы Будаўнікоў. Цялесных пашкоджанняў раварыст не атрымаў. Матэрыялы здарэння – на праверцы ў ДАІ, – адзначыла інспектар.