Фота Настассі Уткінай.

Тэму выбралі не выпадкова – яна асвятляе пытанні прафілактыкі ДТЗ, якія здзяйсняюцца ў стане ап’янення.

18 снежня супрацоўнікі міліцыі правядуць выступы ў працоўных калектывах і арганізацыях. Акрамя таго, у крамах, АЗС і кафэ, размешчаных паблізу аўтадарог будзе ажыццяўляцца праверка наяўнасці ў продажы святловяртальных элементаў.

Кіраванне транспартам у стане алкагольнага ап’янення – адно з самых сур’ёзных парушэнняў Правілаў дарожнага руху. Аўтамабіль з’яўляецца крыніцай павышанай небяспекі, а ў руках нецвярозага – зброяй, якая калечыць чалавечыя жыцці, не толькі самога кіроўцы, але і навакольных яго людзей.

Цяжар наступстваў дарожна-транспартных здарэнняў, учыненых грубымі парушальнікамі, значна вышэй у параўнанні з астатнімі аварыямі. У паўтара раза больш смяротных выпадкаў і цяжкіх траўмаў у пацярпелых. Наезды, сутыкненні і перакульванні здзяйсняюць нецвярозыя кіроўцы незалежна ад дарожных умоў і надвор’я, наганяючы свае ахвяры ў самы нечаканы момант. Ад п’янага за рулём можна чакаць што заўгодна, і самае страшнае, у выніку адбываюцца ДТЗ, траўміруюцца і гінуць ні ў чым невінаватыя людзі.

Каб не стаць ахвярай патэнцыйнага забойцы за рулём, людзі павінны ведаць асаблівасці паводзін п’яных кіроўцаў і імкнуцца іх па магчымасці спыніць. Такія кіроўцы звычайна спазняюцца пры крананні ля святлафора, рэзка тармозяць, рухаюцца на забараняльны сігнал святлафора. Ім уласцівая празмерна рэзкая язда ці наадварот празмерна асцярожная. Пры манеўраванні іх адрознівае ненатуральная траекторыя руху. П’яныя кіроўцы неадэкватна ацэньваюць адлегласць, хуткасць і геаметрыю дарогі. Пад хмелем усе трасы здаюцца роўнымі і прамымі, а хуткасць занадта маленькай. Як быццам знарок дэманструюць, як нельга ездзіць за рулём. Парушаюць усе магчымыя забароны: перавышаюць хуткасць, ігнаруюць знакі, падразаюць машыны.

За 11 месяцаў бягучага года па віне нецвярозых вадзіцеляў учынена 101 дарожна-транспартнае здарэнне, у якіх 36 чалавек загінулі і 103 атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.

Нагадваем, што дзеючым заканадаўствам за кіраванне транспартным сродкам у стане ап’янення, альбо перадачу права кіравання нецвярозаму, а таксама адмову ад праходжання агляду прадугледжваецца пакаранне ў выглядзе пазбаўлення права кіравання ўсімі відамі транспартных сродкаў тэрмінам на 3 гады і штрафам ад 50 да 100 базавых велічынь.

За паўторнае кіраванне ў стане ап’янення на працягу года правапарушальнік прыцягваецца да крымінальнай адказнасці, пры гэтым прадугледжана канфіскацыя транспартнага сродку, якім кіравалі ў стане ап’янення, незалежна ад права ўласнасці.

Дарэчы, за названы перыяд на тэрыторыі вобласці  затрымана больш за 3 тыс. вадзіцеляў у стане ап’янення. Паўторна на працягу года выяўлена 168 фактаў дадзенага правапарушэння, вадзіцелі прыцягнутыя да крымінальнай адказнасці.

У параўнанні з мінулым годам, у гэтым годзе ўзрасла колькасць здарэнняў з удзелам пешых удзельнікаў, прычым большасць пацярпелых знаходзіліся ў стане ап’янення і непазначаныя ў цемры святлоадбіўнымі элементамі.

На тэрыторыі Мінскай вобласці за 11 месяцаў гэтага года зарэгістравана 231 ДТЗ з удзелам пешаходаў, у якіх 69 чалавек загінулі і 171 атрымаў траўмы. З удзелам веласіпедыстаў адбылося 60 ДТЗ, у выніку якіх загінулі 12 чалавек, 48 атрымалі траўмы.

Нагадаем партрэт пешаходаў-парушальнікаў. Гэта, як правіла, людзі, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, непрацуючыя, неаднаразова парушаюць правілы дарожнага руху, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі, ва ўзроставай катэгорыі 30-50 гадоў, амаль заўсёды апранутыя ў цёмную вопратку, не пазначаныя святлоадбіўнымі элементамі ў цёмны час сутак.

Акрамя таго, неадэкватнасць нецвярозых пешаходаў, іх раптоўны выхад на праезную частку і жаданне «паляжаць» на праезнай часткі заканчваюцца смяротна.

Штодня інспектары праводзяць рэйды па выяўленні правапарушэнняў з боку пешаходаў: адбіраюць нецвярозых з праезнай часткі, пазначаюць іх святлоадбіўнымі элементамі, праводзяць прафілактычныя гутаркі і прыцягваюць да адміністрацыйнай адказнасці, калі гэта неабходна.

Згодна з Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Беларусі: «… у дачыненні да пешахода, які ў цёмны час сутак рухаецца па праезнай частцы, якая не пазначыў сябе флікерам, прымяняюцца штрафныя санкцыі ў памеры ад 1 да 3 базавых велічынь ці папярэджанне. Калі парушэнне ім Правілаў дарожнага руху пацягнула стварэнне аварыйнай сітуацыі, то памер штрафу складае ад 3 да 8 базавых велічынь. На суму ад 3 да 5 базавых велічынь штрафуецца пешаход, калі ён знаходзіцца на дарозе ў стане алкагольнага ап’янення ».

Безумоўна, галоўная задача Дзяржаўтаінспекцыі прадухіліць ДТЗ, нагадаць парушальнікам іх памылкі, але кожнае грубае правапарушэнне, якое ўплывае на бяспеку дарожнага рух павінен быць заўважана, а яго парушальнік прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасьці паводле дзеючага заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

Паважаныя грамадзяне! Калі вы бачыце ці ведаеце, што транспартным сродкам кіруе вадзіцель у стане ап’янення, альбо бачыце на праезнай часткі ці зблізку яе нецвярозых пешаходаў або веласіпедыстаў, якія ствараюць сваімі дзеяннямі пагрозу бяспецы дарожнага руху, тэрмінова паведаміце ў міліцыі па тэлефоне 102 (званок бясплатны). Магчыма, ваша інфармацыя зберажэ жыццё аднаму чалавеку і не дазволіць зламаць лёс іншаму.