«Рэгіянальная газета» штогод праводзіць акцыю «Асоба года», у якой адзначаем падзеі і людзей, якія зрабілі найбольшы ўнёсак у жыццё і развіццё рэгіёну. 18 снежня ў рэдакцыю завіталі сёлетнія намінанты з дыпломам і тортам. 

Намінанты сёлетняй акцыі сказалі, што журналісты не могуць самі сябе намінаваць у якасці ўдзельнікаў «Асобы года», таму вырашылі такім чынам адзначыць працу калектыву газеты за 2020 год.

Журналістам уручылі дыплом і тэматычны торт.

Дарэчы, прагаласаваць за «Асоба года»-2020 можна ТУТ. 29 снежня мы аб’явім вынікі акцыі, сачыце за навінамі!