Пракуратура Вілейскага раёна накіравала ў суд крымінальную справу аб публічнай абразе прадстаўніка ўлады.
У гэтым абвінавачваюць 30-гадовага вілейчука, паведамляе Генпракуратура ў сваем тэлеграм-канале.
23 верасня у чаце ў тэлеграме да фатаграфіі супрацоўніка Вілейскага РАУС абвінавачваемы напісаў каментарый абразлівага зместу, у якім выкарыстаў ненарматыўную лексіку.
Пракурор кваліфікаваў дзеянні вілейчука па артыкуле 369 Крымінальнага кодэкса. Санкцыя гэтага крымінальнага артыкула — грамадскія працы, альбо штраф, альбо выпраўлечныя працы да двух год, альбо арыштам ці абмежаваннем свабоды да трох год.
Матэрыялы справы накіравалі ў суд.