ДТЗ здарылася 18 снежня, каля 13:00, на аўтадарозе М7 (Мінск — Ашмяны — мяжы Літвы).
Кіроўца «Форда» паспрабаваў абагнаць грузавік, але пачаў тармазіць, каб вярнуцца ў сваю паласу, бо насустрач ехаў «Фольксваген», паведамляе прэс-служба МУС.
Падчас манеўру «Форд» занесла, таму пазбегнуць сутыкнення не ўдалося.
У выніку аварыі 21-гадовая дзяўчына-пасажыр Ford загінула на месцы, а кіроўца (такога ж узросту) памёр у бальніцы. Кіроўца і пасажырка з «Фальксвагена» дастаўленыя ў бальніцу.
• Текст доступен на языке: Русский